Удзельнікі школьнага тэатральнага гуртка ўшанавалі Каляду
14 студзеня 2019 года ўдзельнікі школьнага тэатральнага гуртка (кіраўнік - Г.М.Скрыпко, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), ушаноўвалі Каляду, жадалі вучням спрыяння ў вучобе, ладу ў сям’і, добрага здароўя, шчаслівага лёсу. Наведалі сем калектываў: з І па ІX клас - і даставілі шмат прыемных уражанняў і вучням, і настаўнікам. Ролі калядоўшчыкаў разыгрывалі
Юрэвіч Іван – Зорканоша
Сцяпушчык Маргарыта – Механоша
Паўлючык Максім – Мядзведзь
Гешко Ангеліна – Павадыр Мядзведзя
Абухоўскі Аляксей – Каза
Піхтава Анжаліна і Дабрэнка Дзмітрый - Цыганы
Разам з сынам Юрэвічам Іванам і яго сябрамі па гуртку па Калядзе хадзіла і Рагожкіна Кацярына Мікалаеўна.