Перамога ў рэспубліканскім конкурсе «Юны натураліст»
Падвезены вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст», які праходзіў у рамках акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Удзел у конкурсе прымалі творчыя калектывы, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.
Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляліся наступныя: развіццё і папулярызацыя дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага напрамку; выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павагі да прыроды роднага краю; прыцягненне вучнёўскай моладзі да пошукавай дзейнасці, якая скіравана на даследаванне жывёльнага і расліннага свету, а таксама экалагічных асаблівасцяў малой радзімы; развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці; выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі.
Конкурс праводзіўся па намінацыях «Сад на новыя лад», «Жывая памяць», «Сімвалы майго краю». Усяго на рэспубліканскі этап конкурсу было даслана 144 працы.
Па выніках конкурсу вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі Яны ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і падарункамі, заахвочаны пуцёўкамі ў НДЦ « Зубронак».
У намінацыі «Жывая памяць» удзельнікі прадставілі 56 творчых работ ў выглядзе справаздач аб праведзеных даследаваннях дрэў – аб’ектаў прыроды, дэндралагічных комплексаў мясцовасці.
Дыплом I ступені прысуджаны вучням СШ № 39 г. Гродна Валасевіч Аліне и Валасевiчу Андрэю (кiраўнік - Жылiнская І.Н., настаўнік біялогіі).
Віншуем з перамогай!