Гульня-падарожжа “Беларусь – мая Айчына!”
19 лютага 2019 года ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў V класаў Байко Т.М. правяла гульню-падарожжа “Беларусь – мая Айчына”.
Мерапрыемства прайшло шыкоўна. Вучні завочна падарожнічалі па роднай Беларусі, пашырылі веды пра гісторыка-культурную спадчыну нашай Радзімы. Тры каманды: “Буслікі”, “Васілінкі”, “Лянок” - складалі карту Беларусі, называлі самыя буйныя рэкі нашай краіны, узнавілі назвы беларускіх гарадоў, удзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў, прыгадалі прыказкі і прымаўкі, па партрэтах называлі славутых людзей Беларусі, распавядалі пра народныя святы, прадставілі малюнкі. Пра свята Масленіцу падрыхтавалі займальную інсцэніроўку, адгадвалі загадкі. Дзяўчынкі VIII ”А” класа сумесна з пяцікласнікамі спявалі песні. Кожны вучань выказаўся, за што ён любіць Беларусь, і прымацоўваў выяву сэрца да карты Беларусі.
А напрыканцы ўсе частаваліся прысмакамі і ласункамі, якія прыгатавалі матулі. Атрымалася сапраўднае свята!