Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў СШ № 39 г. Гродна

Дата: 21 февраля 2019 в 17:44, Обновлено 22 февраля 2019 в 20:51
3 325 просмотров

       Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні СШ №  39 г. Гродна прынялі ўдзел  у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску!"

     Пачыналі з чытання кніг на роднай мове,  потым  пісалі дыктанты, шасцікласнікі расказвалі ўсім пра гісторыю ўзнікнення свята роднай мовы, прапаноўвалі пачытаць вершы на роднай мове, адказаць на пытанні віктарыны, рашыць сканворды, навучалі правільнаму маўленню  беларускіх назваў, загадвалі і разгадвалі загадкі, спявалі песні, прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе-гульні "Буслік-2019" і абмяркоўвалі парады тых, хто заўсёды ведаў кошт роднай мовы: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”(Змітрок Бядуля)

https://drive.google.com/file/d/13VuPi1EG7kEtY3BfA8hAq4o4K_rVVFG2/view?ts=5c70355f

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.