Пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу відэаролікаў "У краіне роднай мовы"
З мэтай выхавання ў навучэнцаў павагі да роднай мовы, засваення культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа з 13 па 19 лютага 2019 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі праходзіў раённы этап абласнога конкурсу відэаролікаў “У краіне роднай мовы”, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.
За 90 секунд удзельнікі конкурсу ў мастацкай форме распавялі аб ролі сваёй установы адукацыі ў пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы, аб мерапрыемствах па далучэнні моладзі да вывучэння айчыннай гісторыі, культуры, традыцый свайго народа, аб выхаванні дзяцей і падлеткаў на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.
Віншуем Кавалевіча Ягора, Лянцэвіч Кацярыну, Крыўду Сямёна, Трафімчык Ксенію, навучэнцаў ІІ класа і кіраўніка Марозаву Юлію Валер'еўну, настаўніка пачатковых класаў з дыпломам II ступені!
<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="350" src="https://www.youtube.com/embed/-uZ1Dy0Kps4" width="650"></iframe>