Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Лагер «Вясёлка»: Дзень пяты. Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!

Дата: 29 марта 2019 в 22:14, Обновлено 30 марта 2019 в 20:05
Автор: Бартош Т. В.
2 889 просмотров

Пяты дзень прайшоў пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!" Згодна гэтай акцыі ўсе ў лагеры павінны былі размаўляць па-беларуску. На ўваходзе ў школу, на лесвіцах і калідорах, а таксама ў кожным атрадным пакоі былі прымацаваны лісткі з назвамі на матчынай мове. Асноўная мэта акцыі - папулярызаваць беларускую мову, выклікаць да яе цікавасць выхаванцаў, узбагаціць іх слоўнікавы запас.
Усе мерапрыемствы сённяшняга дня праводзіліся выключна на беларускай мове. Дзеці з цікавасцю аднесліся да гэтай ідэі і прынялі актыўны ўдзел - віталіся і развітваліся толькі па-беларуску, спрабавалі выкарыстоўваць у сваім маўленні больш слоў на роднай мове.
Пасля снедання прайшла інфармацыйная хвілінка, на якой дзеці даведаліся пра міжнародную акцыю пад назвай "Гадзіна Зямлі". Усім было прапанавана паўдзельнічаць у ёй і 30 сакавіка адключыць святло і электрычныя прыборы з 20.30 па 21.30. Акрамя таго, на інфармацыйнай хвіліне дзеці пашырылі свае веды пра людзей, імёнамі якіх названы вуліцы Альшанкі. 
Пасля правядзення атрадных мерапрыемстваў, басейна і спартыўных спаборніцтваў ўсе атрады актыўна ўключыліся ў квэст-гульню "Гродна - горад майстроў". Дзеці падарожнічалі па вуліцах- станцыях, дзе выконвалі разнастайныя заданні. Выхаванцы творча падышлі да рашэння пастаўленых перад імі задач, пры гэтым праявілі асаблівую кемлівасць і прадэманстравалі свае лепшыя ўменні і навыкі.
6 атрад сёння наведаў УК " Музей М.Багдановіча". Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага беларускага паэта.
Прыемным сюрпрызам для дзетак лагера стаў прыезд Гродзенскага тэатра лялек. Выхаванцы атрымалі вялікую асалоду ад прагляду спектакля "Сказка о рыбаке и рыбке".
На працягу дня атрады рыхтавалі калажы "Прафесія кожная Радзіму славіць".
Дзень прайшоў весела, займальна і з карысцю. Дзеці атрымалі шмат новых ведаў і папрактыкаваліся ў вымаўленні  беларускамоўных слоў.

 

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.