Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Прэзентацыя зборніка-альманаха "Альшанскі перазвон"

Дата: 20 мая 2019 в 15:15, Обновлено 21 мая 2019 в 14:48
Автор: Бартош Т. В.
2 703 просмотра

18 мая адбылася вельмі важная падзея для ўдзельнікаў школьнай літаратурнай суполкі “Альшанскі перазвон” і юных мастакоў-ілюстратараў. Яны нарэшце атрымалі доўгачаканы другі выпуск альманаха са сваімі творамі і малюнкамі ў створаным па іх жа ініцыятыве кабінеце-музеі “Літаратурны Гродна”. Падтрымаць сваіх таленавітых дзяцей і ўнукаў прыйшлі іх матулі, таты, бабулі, таму і атмасфера на прэзентацыі была надзвычай цёплая і ўтульная.

Вялі прэзентацыю, а таксама праводзілі экскурсію па кабінеце-музеі для гасцей з рэспубліканскай канферэнцыі самі вучні-дзевяцікласнікі: Кавальчук Дар’я і  Паўлючук Ангеліна. 

Асаблівасць новага зборніка ў тым, што юныя мастакі самі выбіралі творы, да якіх хацелі намаляваць малюнкі. Самай малодшай з іх стала вучаніца 4 “Н” класа Неўмывака Валерыя. Цікава і тое, што некаторыя аўтары вершаў і казак, што ўвайшлі ў зборнік, самі ілюстрыравалі свае творы.

Новы альманах значна пашырыў свае жанрава-тэматычныя рамкі: сюды ўвайшлі вершы пра Вялікую Айчынную вайну, пра каханне, вершаванае пасланне беларускім удзельнікам ІІ Еўрапейскіх гульняў. Але найбольш твораў было прысвечана тэме малой радзімы і сям’і: таму, што найбольш блізка і знаёма кожнаму дзіцяці.

Усе прысутныя на прэзентацыі бурнымі апладысментамі сустракалі дэкламатараў сваіх вершаў, а вучні 5-х класаў перад гледачамі нават разыгралі п’есу паводле “Казкі пра колеры” сваёй суатаркі і сяброўкі Бібікавай Паліны, якая напісала для зборніка аж тры казкі.

Найбольшыя эмоцыі выклікалі прывітальныя словы ганаровых гасцей нашай прэзентацыі. Самы аўтарытэтны майстар пісьменніцкай справы, наш сябра, сакратар гродзенскага філіяла ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык пажадаў юным літаратарам творчых здзяйсненняў і натхнення. Яго эсэ, прысвечанае паэту М. Багдановічу, моцна ўразіла ўсіх прысутных. Добрыя словы ў адрас настаўнікаў  Урублеўскай Э.У. і Макарчык Г.М. і іх выхаванцаў выказалі паэткі-аматаркі Валянціна Міхайлаўна Козел з аг. Верцялішкі Гродзенскага раёна і Ядзвіга МечыславаўнаТкачук з в. Ляшчанка Шчучынскага раёна.

Абедзвюх гэтых жанчын аб’ядноўвае тое, што яны больш за 40 гадоў аддалі школе, выхоўваючы ў сваіх вучняў любоў да роднага слова. А зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, увесь свой жыццёвы вопыт, багацце душы адлюстроўваюць ў паэтычных радках, якія не могуць пакінуць раўнадушнымі нікога. Госці ад усёй душы пажадалі, каб неўзабаве ў школе з’явіўся новы альманах  “Альшанскі перазвон-2020” і паабяцалі абавязкова прыехаць на яго прэзентацыю.

У заканчэнні хочацца адзначыць настаўніка інфарматыкі Русіновіч Элігію Валяр’янаўну, без падтрымкі якой альманах наўрад ці  пабачыў бы свет.

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.