Дыплом І ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"
Конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" важны для папулярызацыі чытання беларускай літаратуры, паколькі на творчым спаборніцтве гучаць творы самых розных аўтараў.
Мешчаракоў Яраслаў, вучань IV "А" класса СШ №39 г. Гродна, вырашыў і ў гэтым годзе прыняць удзел у творчым конкурсе. Выбраць твор было вельмі цяжка, хацелася крануць душу ўдзельнікаў, гасцей, членаў журы. Выбар паў на верш П.Панчанкі "Краіна мая".
25 мая Яраслаў прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Рашэнне журы было нечаканым і вельмі радасным – ДЫПЛОМ І СТУПЕНІ.
Цяпер Мешчаракоў Яраслаў, вучань IV "А" класа СШ № 39 г. Гродна, будзе прадстаўляць Гродзенскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме".
Жадаем творчых поспехаў і перамогі!