Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Перамога ў абласным літаратурным конкурсе "Беларусь алімпійская"

Дата: 6 июня 2019 в 16:38, Обновлено 6 июня 2019 в 16:54
Автор: Бартош Т. В.
2 320 просмотров

Напярэдадні другіх Еўрапейскіх гульняў у Гродзенскай вобласці па ініцыятыве Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, упраўлення спорта і турызма Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і грамадскай арганізацыі “БРСМ” адбыўся літаратурны конкурс “Беларусь алімпійская”.

Урачыстае свята ўзнагароджвання прайшло  5 чэрвеня ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У зале прысутнічалі пачэсныя госці: Людміла Антонаўна Кебіч – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ірына Мікалаеўна Падручная – начальнік аддзела фізічнай культуры ўпраўлення  спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта,  Таццяна Вітальеўна Асмалоўская – начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Кацярына Ігараўна  Кавалевіч – галоўны спецыяліст аддзела праектаў Гродзенскага абласнога камітэта грамадскай арганізацыі “БРСМ”, Алена Уладзіміраўна Валчэцкая – алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы 1964 года, Сяргей Іванавіч Бяззубаў -  спартыўны грамадскі дзеяч.

Аматары паэтычнага слова з задавальненнем паспаборнічалі ў не простай літаратурнай барацьбе. На разгляд журы было прадстаўлена 98 работ ад таленавітых аўтараў з 12 раёнаў вобласці. Конкурс праводзіўся ў трох узроставых катэгорыях – 7 – 11 год, 12 – 15 і 16 – 19 год, у намінацыях “Паэзія” і “Проза”.

На падставе рашэння журы ва ўзроставай катэгорыі 12 – 15 год у намінацыі "Паэзія" дыплом I ступені за верш “Свята мастацкай гімнастыкі” атрымала  Русецкая Марта, вучаніца VII "З"  класа СШ № 39 г. Гродна. 

Выказваем шчырую падзяку настаўніку беларускай мовы і літаратуры Трацяк Рыце Антонаўне, якая падрыхтавала Марту да ўдзелу ў конкурсе! Жадаем яскравых ідэй, творчых поспехаў і здзяйснення мараў.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.