Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 54 человека

Художественно-эстетический комплекс-мастерская

Дата: 9 октября 2018 в 14:38, Обновлено 27 сентября в 08:28

Художественно-эстетический комплекс-мастерская реализует общекультурное направление на учебных занятиях по белорусской и русской литературе, искусству и  внеучебной деятельности (кружки, секции, клубы по интересам, творческие мастерские, группы продлённого дня, шестой школьный день). Руководитель - Врублевская Эмма Владимировна, учитель белорусского языка и литературы.


Сустрэча ўдзельнікаў дыскусійнага клуба "Словадром"

25 верасня 2019 года распачаўся новы сезон у гродзенскім грамадска-дыскусійным клубе “Словадром”, у якім прымаюць актыўны ўдзел старшакласнікі з нашай школы. Тэма першага паседжання – “Мэта нашага жыцця”. Наведвальнікі клуба распавялі пра свае меркаванні наконт размежавання паняццяў “мэта жыцця” і “сэнс жыцця”, мэтаў асабістых, грамадзянскіх і дзяржаўных. Не абмінулі і такое паняцце, як мэта ўстойлівага развіцця Беларусі.

Кандыдат гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі У.Я. Ягорычаў падзяліўся вопытам пастаноўкі і дасягнення мэтаў на розных этапах свайго жыцця. А.В. Руцкая, паэтэса, член СПБ, вядомы метадыст і літаратуразнавец, расказала ўласную гісторыю і зрабіла спасылку на класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які пісаў: “Чалавек жыве дзеля дабра…”. Падчас дыспуту ў канферэнц-зале абласной бібліятэкі імя Я. Карскага гучала шмат вершаў-споведзяў, вершаў-прызнанняў. Усіх дыспутантаў аб’ядноўвала ідэя адраджэння роднай мовы, павышэння нацыянальнай самаацэнкі беларусаў.

Пераважная большасць удзельнікаў ужо мела вялікі жыццёвы вопыт, і іх вельмі цікавіла пытанне: якія ж мэты ставіць перад сабой сучаснае маладое пакаленне? На гэтае пытанне вельмі прыстойна адказала вучаніца 10 “А” класа нашай школы Архіпава Віялета, адзначыўшы, што для яе самае важнае на сённяшні момант – знайсці сябе, раскрыць увесь свой патэнцыял і разумець, чым бы хацелася займацца ўсё сваё жыццё, каб кожны дзень з вялікім задавальненнем хадзіць на працу, каб яна стала для яе сапраўнай і любімай справай.  За свой выступ Віта атрымала ўсеагульнае адабрэнне і была ўзнагароджана бурнымі апладысментамі.

Дзве гадзіны дыскусіі прайшлі незаўважна. Напрыканцы сустрэчы па традыцыі ўсе сышліся для агульнага фотаздымка.

 

 


Вікторыя Смолка запрашае...

Сустрэча з таленавітым паэтам - заўсёды знакавая падзея ў жыцці чалавека. Таму настаўнікі роднай мовы і літаратуры імкнуцца часта запрашаць пісьменнікаў у школу да сваіх вучняў. Але магчымасць браць урокі літаратурнага майстэрства ў самага маладога члена Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Вікторыі Смолкі маюць далёка не многія хлопчыкі і дзяўчынкі нашага горада. І мы вельмі ганарымся, што паэтэса будзе кіраваць літаратурным гуртком менавіта ў нашай школе.

Многія вучні ўжо знаёмы з паэткай і яе творчасцю, бо Вікторыя Смолка - наш часты госць. Яна прымала ўдзел у прэзентацыі першага школьнага альманаха "Альшанскі перазвон", а таксама  прысутнічала пры адкрыцці кабінета-музея "Літаратурны Гродна".

І сёння, 11.02.2019 г., у актавай зале адбылася яе сустрэча з зацікаўленымі вучнямі 5-6 класаў. Спадзяёмся, што многія з іх у будучым стануць шчырымі аматарамі прыгожага пісьменства. 

У добры шлях!


Республиканская научно-практическая конференция «Семья и школа: пути формирования национально-культурной идентичности учащихся»

18 мая 2019 года на базе учреждения образования «Средняя школа № 39 г. Гродно» состоялась республиканская научно-практическая конференция «Семья и школа: пути формирования национально-культурной идентичности учащихся», посвящённая 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Году малой родины в рамках проекта «Сотрудничество: ГрГУ имени Янки Купалы – СШ № 39 г. Гродно - республиканский журнал «Планета – семья» (Минск). 

Конференция состояла из двух частей. В информационно-практической части освещались вопросы взаимодействия семьи и школы по формированию национально-культурной идентичности учащихся.

Вторая часть конференции включала в себя интерактивную тематическую экскурсию по школе с презентацией работы педагогов и учащихся СШ № 39 г. Гродно по инновационному проекту «Внедрение модели формирования национально-культурной идентичности учащихся: интеграция учебной и внеучебной деятельности учреждения образования – социокультурного центра региона».

 

 

 На “Словадроме” – пра мову як апору

     27 лютага 2019 года адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Таму і тэма была абрана не выпадкова. Гаварылі з запалам, любасцю і шчырай павагай пра “Мову як апору, устойлівыя выразы” і прызнаныя гродзенскія мовазнаўцы – прафесар Даніловіч М.А., дацэнты кафедры беларускай філалогіі Сабуць А.Э., Шандроха Н.Э, Казлоўскі Р.К., Руцкая А.В., і настаўнікі гродзенскіх школ са сваімі вучнямі, і студэнты ГрДУ, і людзі, не звязаныя з сістэмай адукацыі.

     Усіх у канферэнц-зале абласной бібліятэкі імя Я. Карскага аб’яднала жаданне выказаць сваё стаўленне да моўнай сітуацыі ў рэспубліцы, паказаць непаўторнасць, арыгінальнасць і багацце беларускіх прыказак, прымавак, фразеалагізмаў і афарызмаў. “Устойлівыя – значыць, надзейныя, добрыя”, - так ахарактарызаваў прадмет гаворкі прафесар Даніловіч М.А. Як аксіёма прагучаў з яго вуснаў уласны выраз аб тым, што “беларуская мова – самая славянская мова свету”, і прыведзены былі безапеляцыйныя аргументы.

    Шмат новага прысутныя даведаліся пра гісторыю беларускай фразеалогіі. Кожны з выступоўцаў падзяліўся сваімі ўлюбёнымі ўстойлівымі выразамі. Удзельнікі сучтрэчы пачулі   цікавыя  ці смешныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем той ці іншай прыказкі. Спрэчкі, як звычайна гэта бывае ў клубе, не адбылося, бо кожны разумеў  неабходнасць існавання мовы, яе невычарпальнага багацця – устойлівых выразаў.


Сустрэча з паэтам

           20 лютага 2019 года ў межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры настаўнікі Урублеўская Э.У. і Шаціло С.М. арганізавалі і правялі сустрэчу для вучняў VII “Е” класа з паэтам, празаікам, членам Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Сямінскім Пятром Яраслававічам. Пётр Яраслававіч прадэкламаваў уласныя вершы, пазнаёміў са сваімі празаічнымі творамі і дасягненнямі ў галіне літаратурнай дзейнасці.   Падчас сустрэчы вучні задавалі шмат пытанняў пісьменніку. Удзельнікі мерапрыемства настолькі былі ўражаны талентам Пятра Яраслававіча, што не хацелі з ім развітвацца. Ва ўсіх засталіся станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўражанні ад убачанага і пачутага.

 

 

На “Словадроме” - пра мастацтва спрэчкі і айчыннага супергероя

Чарговая сустрэча на “Словадроме” была асабліва цікавай, паколькі гаварылася на ім пра “Мастацтва спрэчкі”. Вось так: не больш, не менш. Часам эмоцыі ў грамадскім дыскусійным клубе кіпяць не дзіцячыя.

   Адгалоскам адной з мінулых паседжанняў была спрэчка наконт існавання паняцця “супергероя” ў беларускім грамадстве. Сталым членам  клуба было цікава паслухаць меркаванні маладога пакалення. Як заўсёды, вельмі слушнымі і аргументаванымі былі выказванні кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай філалогіі, літаратуразнаўцы Казлоўскага Р. К., дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдата гістарычных навук Ягорычава У.Я., іншых знакамітых удзельнікаў клуба.

    Падчас рэфлексіі пасля паседжання дзевяцікласнікі СШ № 39 г. Гродна ў адзін голас адзначылі, што сустрэча была для іх вельмі карыснай і запамінальнай.


Удзельнікі школьнага тэатральнага гуртка ўшанавалі Каляду

14 студзеня 2019 года ўдзельнікі школьнага тэатральнага гуртка (кіраўнік — Г.М.Скрыпко, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), ушаноўвалі Каляду, жадалі вучням спрыяння ў вучобе, ладу ў сям’і, добрага здароўя, шчаслівага лёсу.  Наведалі сем калектываў: з І па ІX клас - і даставілі шмат прыемных уражанняў і вучням, і настаўнікам.  Ролі калядоўшчыкаў разыгрывалі:

Юрэвіч Іван – Зорканоша

Сцяпушчык Маргарыта – Механоша

Паўлючык Максім – Мядзведзь

Гешко Ангеліна – Павадыр Мядзведзя

Абухоўскі Аляксей – Каза

Піхтава Анжаліна і Дабрэнка Дзмітрый - Цыганы

Разам з сынам Юрэвічам Іванам і яго сябрамі па гуртку па Калядзе хадзіла і Рагожкіна Кацярына Мікалаеўна.

 


Сустрэча з Браніславам Іосіфавічам Ермашкевічам

У рамках адзінага дня інфармавання “ШАГ” – Школа Активного Гражданина ” 19 снежня прайшла сустрэча з Браніславам Іосіфавічам Ермашкевічам, беларускім паэтам, ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і   мастацтва” ў намінацыі  “Пісьменнік года – 2008”, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР. Сустрэча для вучняў IX-х класаў была арганізавана па тэхналогіі “Сто пытанняў даросламу: падзеі, факты, каментарыі”настаўнікамі Урублеўскай Э.У. і Янучэня Д. С. у чытальнай зале бібліятэкі.

Паэзія Янкі Купалы як нельга лепш перадала патрыятычны пафас, мару беларускага народа аб дзяржаўнасці і незалежнасці. Дар’я Сяргееўна навяла гістарычную спраўку і паведаміла пра нялёгкі працэс атрымання незалежнасці, пра першых кіраўнікоў дзяржавы. Навучэнцы пачыталі свае вершы пра любоў да малой радзімы. Яны пачулі прачулыя патрыятычныя вершы з вуснаў аўтара Б.І. Ермашкевіча, пазнаёміліся з яго кнігамі, паслухалі цікавыя аповеды пра герояў, чыімі імёнамі названы вуліцы Гродна, і атрымалі адказы на свае пытанні.

 

 


Изображение

19.12.2018 г.  у канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылося падагульняючае ў гэтым годзе паседжанне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”

19.12.2018 г.  у канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылося падагульняючае ў гэтым годзе паседжанне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”, створанага Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нам прыемна, што арганізатары не забываюць пра ўдзельнікаў нашай школьнай суполкі юных літаратараў “Альшанскі перазвон” і запрашаюць на чарговыя паседжанні. Тэма “Маё слова” выклікала прадстаўнікоў гродзенскай інтэлектуальнай эліты да размовы і развагі пра тое, з чым кожны прыйшоў да канца  2018 года, якія словы ён хацеў бы сказаць сабе і прысутным у зале аднадумцам.

Изображение


Урачыстае адкрыццё кабінета-музея “Літаратурны Гродна”

22 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гродна” адбылася  знамянальная падзея – урачыстае адкрыццё кабінета-музея “Літаратурны Гродна”. На ўрачыстасць завіталі пісьменнікі – члены гродзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”: Браніслаў Ермашкевіч, Святлана Тарасава, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Дзмітрый Радзівончык, Вікторыя Смолка.

Изображение


Изображение

Пра дзіцячую літаратуру разам з паэткай Аленай Руцкай

14 лістапада ў літаратурнай школе на базе офіса Гродзенскага філіяла ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” адбыліся чарговыя заняткі грамадскай літаратурнай школы, на якіх прысутнічалі нашы перазвонаўцы на чале з кіраўніком – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Урублеўскай Э.У.

Изображение


Изображение

Пасяджэнне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”

31.10.2018 г. у канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”, у якім прынялі ўдзел кіраўнік нашай школьнай літаратурнай суполкі “Альшанскі перазвон” Урублеўская Э.У. са сваімі выхаванцамі – вучнямі 9-ых класаў. Тэма, як і заўсёды, была цікавая – “Імёны і псеўданімы”. Вяла дыскусію на гэты раз старшыня Гродзенскага філіяла ГА “СПБ” Л.А.Кебіч.

Изображение


ИзображениеСустрэча ўдзельнікаў дыскусійнага клуба "Словадром"

26 верасня 2018 года ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага адбылася тэматычная сустрэча ўдзельнікаў дыскусійнага клуба "Словадром". Пісьменнікі, навукоўцы, літаратары, грамадскія дзеячы, настаўнікі і вучні абмяркоўвалі тэму "Мая школа". Вялі гаворку пра асаблівасці і праблемы адукацыі ў сацыяльна-істарычным кантэксце.

Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.