Адзіны ў Кастрычніцкім раене г. Гродна беларускамоўны атрад расчыніў свае дзверы ў 39 школе
Кожны дзень у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем “Вясёлка" на базе ДУА "Сярэдняя школа № 39 г. Гродна" можна пачуць беларускую гаворку. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць атрад "Скарыняты", размаўляюць з настаўнікамі, сваімі сябрамі на беларускай мове. Кожны дзень яны вывучаюць новыя словы, назвы прадметаў, кветак, інфармацыю аб Беларусі, а таксама многае аб тым, у гонар каго названы іх атрад: аб беларускім першадрукару, доктары медыцынскіх навук, філосафу, пра чалавека, які нарадзіўся ў самым старажытным горадзе Беларусі Полацку – Францыску Скарыне. І ўсё гэта - на беларускай мове.
Да працы ў беларускамоўным атрадзе дырэктар аздараўленчага лагера Бярней Э.М., намеснік дырэктара аздараўленчага лагера Шока Н.Л. і выхавальнікі падышлі вельмі адказна: быў складзены план мерапрыемстваў у атрадзе, у беларускім каларыце аформлены атрадны пакой, распрацаваны інтэлектуальныя гульні, віктарыны і конкурсы. У агульным плане аздараўленчага лагера таксама адлюстраваны выхаваўчыя мерапрыемствы, якія дапамагаюць «ўліцца» выхаванцам у беларускае асяроддзе. Каб прыцягнуць выхаванцаў да актыўнай дзейнасці ў аздараўленчым лагеры ў панядзелак іх увазе вучнямі гуртка “Батлеечны тэатр” СШ № 39 пад кіраўніцтвам Бітук А.Т. быў прадстаўлен самы старажытны спектакль балеечнага беларускага тэатра “Цар Ірад”. “Скарынятам” вельмі спадабалася прадстаўленне. Кіраўнік гуртка прапанаваў выхаванцам лагера таксама падрыхтавать батлеечны спектакль “Як курачка пеўніка ратавала” на выніковы канцэрт закрыцця змены. Дзеці з радасцю згадзіліся і актыўна прыступілі да падрыхтоўкі. Наступны дзень прайшоў у падрыхтоўцы вывучэння тэксту. Кіраўнік гуртка “Беларуская лялька” Чарток Т.В. правяла мастэр – клас з выхаванцамі по вырабу лялек.
Таксама выхаванцаў атрада “Скарыняты” чакае экскурсія ў этнаграфічны музей у школе, якую правядзе Урублеўская Э.У., віктарына, квэст-гульня “Скарбы роднага краю”.
Традыцыйныя інфармацыйныя хвілінкі ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” для папулярызацыі беларускай мовы праходзяць толькі на беларускай мове.
Пяты дзень ў лагеры пройдзе пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”, калі ўсе выхаваўчыя мерапрыемствы пройдуць на беларускай мове. Выхавацелі, адміністрацыя, тэхнічныя работнікі будуць размаўляць паміж сабой на беларускай мове.
Будзем спадзявацца, што адкрыццё ў лагеры беларускамоўнага атрада стане ў нашай установе адукацыі традыцыяй.