Вучні нашай школы прынялі ўдзел у гульні-конкурсе "Буслік - 2020"
З мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў межах прадметнага тыдня 20 лютага 2020 года ў нашай школе быў праведзены конкурс "Буслік".
Удзел у гульні-конкурсе прынялі вучні 3-10 класаў.
Дзеці з цікавасцю рашалі прапанаваныя арфаграфічныя і лінгвістычныя задачы.