Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 29 человек

Урачыстае адкрыццё кабінета-музея “Літаратурны Гродна”

Дата: 26 ноября 2018 в 22:38, Обновлено 1 ноября 2022 в 15:40
Автор: Качан С. В.
2 086 просмотров

22 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гродна” адбылася знамянальная падзея – урачыстае адкрыццё кабінета-музея “Літаратурны Гродна”. На ўрачыстасць завіталі пісьменнікі – члены гродзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”: Браніслаў Ермашкевіч, Святлана Тарасава, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Дзмітрый Радзівончык, Вікторыя Смолка. Члены школьнай творчай суполкі юных літаратараў “Альшанскі перазвон” пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Урублеўскай Э.У. цёпла сустракалі гасцей: падрыхтавалі для іх цікавую экскурсію па адкрытай этнаграфічнай экспазіцыі “Святло роднай хаты”, прачула чыталі вершы, разыгрывалі п’ескі, інсцэніроўкі па творах гродзенскіх пісьменнікаў. Кожны з гасцей пакінуў шчыры і пазітыўны водгук ў альбоме для гасцей кабінета-музея, а ў сэрцах навучэнцаў – нязгасны след ад гучання прыгожага беларускага слова, гонар за свой родны Гродна, які нараджаў і працягвае нараджаць выдатных літаратараў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.