Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Экскурсія ў дом-музей Максіма Багдановіча

Дата: 2 ноября 2021 в 21:12, Обновлено 5 ноября 2021 в 10:03
Автор: Кечень М. М.
185 просмотров

Сёння мы пабывалі ў доме-музеі Максіма Багдановіча, беларускага паэта, жыццё якога звязана з нашым родным горадам, бо тут ён разам з бацькамі і братамі правёў свае дзіцячыя гады. Нам вельмі спадабалася тэатралізаваная экскурсія з маці Максіма - Марыяй Апанасаўнай. Мы даведаліся аб ўмовах жыцця і выхавання дзяцей на пры канцы 19 стагоддзя. Пабывалі ў дзіцячым пакоі, пакоі Марыі Апанасаўны, рабочым кабінеце Адама Рыгоравіча, бацькі паэта. У гасцінай слухалі, як іграе маці паэта на фізгармоніі, праслухалі фрагмент яе першага апавядання. Цікава было пазнаць лекавыя расліны, якія збірала, сушыла і выкарыстоўвала Марыя Апанасаўна. Мы з задавальненнем пагулялі ў ФАНТЫ. А на заканчэнне экскурсіі маці паэта пачаставала нас гарбатай з шалфеем і мятай. Цёплая і ўтульная атмасфера сямейнага гнязда вялікага песняра беларускай зямлі сагрэла нашы сэрцы і душы ў давлі халодны і сыры восеньскі дзень. Напэўна, яшчэ не раз нам захочацца зноў і зноў наведаць гэтае гасціннае і цікавае месца. Дзякуем супрацоўнікам музея за зместавую экскурсію і цёплы сардэчны прыём.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.