Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 30 человек

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у літаратурным конкурсе “Беларускі салавей”, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі

Дата: 11 ноября 2021 в 09:11
1 931 просмотр

   Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у літаратурным конкурсе “Беларускі салавей”, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Конкурс праводзіўся ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Мэта літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі – адзначыць шырокай аўдыторыяй юбілейную дату і прыцягнуць увагу да прысвечанага Змітраку Бядулю.

Вучні нашай школы таксама далучыліся да гэтай гістарычнай даты ў літаратуры. Яны сталi самымi маленькімi ўдзельнікамi конкурсу.

Гэта вучань I “Б” класа Алаасі Ісмаіл Жаміл, з працай "Салавей", што было далей?", класны кіраўнік Карповіч Ірына Міхайлаўна.

Вучні II “Ж” класа - Бутэнка Анастасія з працай “Бандар” і Расіцан Іван з працай “Дзеці”, класны кіраўнік Марозава Юлія Валер’еўна.

Вучаніца IV “А” класа – Гуцко Соф’я, з працай “Выратавальнікі свету”, класны кіраўнік Шока Наталля Леанідаўна.

Эсэ Ісмаіла, Iвана  і Соф’і  размясцілі ў суполцы на facebook "Маладняк - першае літаратурнае аб'яднанне Беларусі", а таксама на старонцы ў інстаграм, дзе прадстаўляны фрагменты з твораў удзельнікаў.

https://www.instagram.com/p/CVoFEqksSPi/?utm_medium=copy_link

https://www.instagram.com/p/CVz7wwYMcEA/?utm_medium=copy_link

https://www.instagram.com/p/CV8xchHszaA/?utm_medium=copy_link

Агляд працы  Расіцана Івана прадстаўлены ў Дзённіку літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”  Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/dzyenniki-litaraturnaga-konkursu-belaruski-salavey-pratsyag/

Уважліва сочым за працягам конкурсу.

Жадаем поспехаў нашым таленавітым вучням!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.