Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у літаратурным конкурсе “Беларускі салавей”, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі
Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у літаратурным конкурсе “Беларускі салавей”, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі.
Конкурс праводзіўся ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Мэта літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі – адзначыць шырокай аўдыторыяй юбілейную дату і прыцягнуць увагу да прысвечанага Змітраку Бядулю.
Вучні нашай школы таксама далучыліся да гэтай гістарычнай даты ў літаратуры. Яны сталi самымi маленькімi ўдзельнікамi конкурсу.
Гэта вучань I “Б” класа Алаасі Ісмаіл Жаміл, з працай "Салавей", што было далей?", класны кіраўнік Карповіч Ірына Міхайлаўна.
Вучні II “Ж” класа - Бутэнка Анастасія з працай “Бандар” і Расіцан Іван з працай “Дзеці”, класны кіраўнік Марозава Юлія Валер’еўна.
Вучаніца IV “А” класа – Гуцко Соф’я, з працай “Выратавальнікі свету”, класны кіраўнік Шока Наталля Леанідаўна.
Эсэ Ісмаіла, Iвана і Соф’і размясцілі ў суполцы на facebook "Маладняк - першае літаратурнае аб'яднанне Беларусі", а таксама на старонцы ў інстаграм, дзе прадстаўляны фрагменты з твораў удзельнікаў.
https://www.instagram.com/p/CVoFEqksSPi/?utm_medium=copy_link
https://www.instagram.com/p/CVz7wwYMcEA/?utm_medium=copy_link
https://www.instagram.com/p/CV8xchHszaA/?utm_medium=copy_link
Агляд працы Расіцана Івана прадстаўлены ў Дзённіку літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Уважліва сочым за працягам конкурсу.
Жадаем поспехаў нашым таленавітым вучням!