Пра дзіцячую літаратуру разам з паэткай Аленай Руцкай
14 лістапада ў літаратурнай школе на базе офіса Гродзенскага філіяла ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” адбыліся чарговыя заняткі грамадскай літаратурнай школы, на якіх прысутнічалі нашы перазвонаўцы на чале з кіраўніком – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Урублеўскай Э.У.
На гэты раз цікавым лектарам і займальным суразмоўцам з наведвальнікамі была беларуская паэтэса – член СПБ, заслужаны настаўнік Беларусі Алена Руцкая. Гаворка ішла пра гісторыю і сучаснасць дзіцячай літаратуры, пра асаблівасці ўспрымання твораў дзецьмі, пра іх запатрабаванні. Дзеці змаглі выказаць сваё бачанне наконт таго, якой павінна быць дзіцячая літаратура. Прысутныя засталіся задаволеныя цікавай і змястоўнай размовай, да таго ж вельмі карыснай усім, хто чытае і піша творы для дзяцей.