Новости проекта
Семь советов, как перейти на удалённое обучение при помощи ИКТ
ИНСТРУКЦИЯ по организации удалённого обучения при помощи сервиса Schools.by
ИНФОРМАЦИЯ ДЛЯ РОДИТЕЛЕЙ
Образовательная платформа ЭФФОР
Для педагогов и модераторов.
Schools.by зафиксировал значительный рост посещаемости электронного журнала
Голосование
Знаете ли Вы, почему несовершеннолетний должен находиться дома в 23.00?
Всего 339 человек

19.12.2018 г.  у канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылося падагульняючае ў гэтым годзе паседжанне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”

Дата: 21 декабря 2018 в 13:55, Обновлено 21 декабря 2018 в 14:05
376 просмотров

19.12.2018 г.  у канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі адбылося падагульняючае ў гэтым годзе паседжанне грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”, створанага Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нам прыемна, што арганізатары не забываюць пра ўдзельнікаў нашай школьнай суполкі юных літаратараў “Альшанскі перазвон” і запрашаюць на чарговыя паседжанні. Тэма “Маё слова” выклікала прадстаўнікоў гродзенскай інтэлектуальнай эліты да размовы і развагі пра тое, з чым кожны прыйшоў да канца  2018 года, якія словы ён хацеў бы сказаць сабе і прысутным у зале аднадумцам.

Прыметная гэтая сустрэча   была тым, што вучні нашай школы ўпершыню прадставілі ўвазе свае вершаваныя творы. Вельмі хваляваліся, але дарэмна, бо атрымалі прызнанне і падтрымку такой шаноўнай аўдыторыі.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.