Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Прадметны тыдзень I класаў. Дзень беларускай мовы "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”

Дата: 7 мая 2020 в 08:26, Обновлено 7 мая 2020 в 13:36
Автор: Чурик Л. С.
204 просмотра

Мы сюды прыйшлі смяяцца,

забаўляцца, выдурняцца,

песні звонкія спяваць,

маляваць ды майстраваць,

прамаўляць ды выдумляць,

навучацца й навучаць,

І ад гэтае пары

назаўсёды мы – СЯБРЫ!

Прапануем паўдзельнічаць у мерапрыемствы па складанню вершаў! Адчуй сябе паэтам! Далучайся да старонкі пазіі “Гучы, роднае слова…” Для гэтага трэба па прапанаванай ніжэй рыфме скласці і запісаць верш, фота адправіць настаўніцы. Дзяліся сваім талентам з другімі!!!

А для натхнення прачытай верш "Родная мова" Янiны Жабко
Блакiтная кветка.
Птах. Водар вясновы.
Якiя прыгожыя
Родныя словы!
Узлесак. Сунiцы.
Крынiчка лясная.
Празрыстая, цёплая
Мова такая!
Журлiвы спеў птушак.
Лiсточкаў размова.
Якая ўнас
Мілагучная мова!
Мачанка са скваркай.
Пiрог гарбузовы.
Якiя салодкiя,
смачныя словы!
Kapyнкi са снегу.
Iскрыстае неба.
Нам родную мову
Уciм ведаць трэба!


А яшчэ можаш падпісаць малюнкі “Прыгажосць беларускай мовы”. Вось цяпер мы і даведаемся, хто лепшы "Беларусазнаўца"!?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.