18 мая ў 11.00 у кабінеце 433 адбудзецца прэзентацыя зборніка-альманаха "Альшанскі перазвон"
Сёння 15 мая 2019 года, у Дзень сям'і, пабачыў свет чарговы выпуск школьнага альманаха "Альшанскі перазвон-2019".
І гэтая дата абрана была невыпадкова, бо пачатак усяму лепшаму ў нашым жыцці заўсёды знаходзіцца там, дзе нас любяць, чакаюць і заўсёды нам рады.
Выданне падрыхтавана ўдзельнікамі школьнай літаратурнай суполкі "Альшанскі перазвон" і юнымі мастакамі-ілюстратарамі пры падтрымцы настаўнікаў Урублеўскай Э.У., Макарчык Г.М., Русіновіч Э.В.
Урачыстая прэзентацыя альманаха адбудзецца 18.05.2019 г. у 11.00 у кабінеце 433.
Шчыра запрашаем аўтараў зборніка, іх родных, а таксама ўсіх зацікаўленых.
Пазнаёміцца са зборнікам можна па спасылцы — “Альшанскі перазвон”