Сустрэча пяцікласнікаў з Гродзенскім музеем М. Багдановіча ў нашай школе
25 кастрычніка ў чытальнай зале школьнай бібліятэкі адбылася цікавая падзея, якая ўжо выклікала станоўчы рэзананс сярод вучняў і настаўнікаў нашай школы. Да нас у госці прыехаў Гродзенскі музей М. Багдановіча з цікавымі інтэрактыўнымі заняткамі “Кветка Радзімы васілёк” для вучняў 5-х класаў. https://bagdanovichmuseum.by/naviny/99.html
Дзеці не толькі пазнаёміліся з асобай Максіма Багдановіча і з “кветкай Радзімы васільком”, а яшчэ і паспрабавалі самі зрабіць паштоўку з гэтым сімвалам Беларусі. Сустрэча прайшла на высокім пазітыўным і пазнавальным узроўні. Шчыра дзякуем кіраўніку музея Алене Іосіфаўне Рапінчук за супрацоўніцтва па прапагандзе беларускай мовы і ўвогуле роднай культуры сярод вучняў нашай школы.
Супрацоўнікі музея запрашаюць на інтэрактыўныя гульні для вучняў 7-11 класаў. Чакаем новых сустрэч з асобай Максіма Багдановіча і яго творчасцю.
Дзякуй вялікі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры М.М. Кечань і Т.В. Чарток за дапамогу ў нашай агульнай справе і школьным бібліятэкаркам за іх гасціннасць!