Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

“Мая ініцыятыва” на “Словадроме”

Дата: 9 ноября 2019 в 11:28
Автор: Семак К. М.
468 просмотров

“Мая ініцыятыва” на “Словадроме”

30 кастрычніка ў канферэнц-зале абласной бібліятэкі імя Я.Карскага на пасяджэнні грамадска-дыскусійнага клуба “Словадром” было як ніколі мнагалюдна. Каля сарака чалавек (завадатары клуба , госці, а таксама вучні 10-х класаў нашай школы) удзельнічалі ў дыспуце, прысвечаным тэме “Мая ініцыятыва”. Вядучы клуба, Д.М.Радзівончык з самага пачатку скіраваў аўдыторыю на разважанні вакол паняццяў “ініцыятыва”, “жаданне”, “валанцёрства”, “энтузіязм” і іх адрозненні. 

Цікавым было выступленне эксперта ў галіне валанцёрства, члена БРСМ, кіраўніка руху “Добрае сэрца” Уладзіслава Мандзіка, які расказаў пра апошнюю ініцыятыву “Крыніцы”, у выніку якой каля 10 тон смецця было сабрана і вывезена з берагоў Нёмана. 

Падзяліўся шэрагам сваіх ініцыятыў вядомы ў культурным асяроддзі Гродна Марк Аляксандравіч Коп, дзякуючы якому з 1999 года ў рэспубліцы адзначаецца Дзень работніка культуры. 

Пісьменніца Кацярына Насута расказала пра тое, што сучасны свет прапануе ўсе магчымасці для рэалізацыі разнастайных ініцыятыў, і прапанавала часцей заглядаць на сайт petitsia.by і размяшчаць там свае ініцыятывы, прыцягваць увагу гандлёвых сетак для ажыццяўлення грамадскіх праектаў.

Шмат ініцыятыў прагучала ў зале. Пісьменнік Ю.Саласюк прапанаваў стварыць помнік і музей В. Быкава ў Гродне. 11-класніца гімназіі № 9 Дзіяна – дапамагчы, чым хто можа, прытулку для жывёл.  

Цікавая дыскусія разгарнулася вакол пытання “Чаму ініцыятыва часам караецца?” Удала выказалася на гэты конт старшыня Гродзенскага аддзялення СПБ Л.А. Кебіч і пажадала кожнаму перад тым, як прасоўваць нейкую ініцыятыву, задаваць сабе пытанне “Што зменіцца ў жыцці акаляючых людзей з рэалізацыяй майго праекта?” і быць гатовым да таго, што не ўсім ваша ініцыятыва можа падабацца, бо, як пісаў У. Караткевіч, “вяршыні самых высокіх дрэваў часцей за ўсё б’е маланка”.

Кастрычніцкае пасяджэнне запомніцца надоўга, бо кожны з прысутных, выходзячы з залы, быў перакананы ў тым, што трэба жыць дзеля дабра, прыносіць карысць, дапамагаць усім, хто патрабуе дапамогі, і не чакаць за гэта падзякі.

  

  

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.