Экскурсія ў Гудзевічы
17 лютага вучні нашага класа пабывалі ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі.
Тут яны на нейкі час апынуліся ў мінулым, пазнаёміліся з інтэр'ерам беларускага жылля, прадметамі побыту нашых продкаў. Кожны экспанат хаткі паказвае, што нашы продкі былі працавітыя, сумленныя і гасцінныя людзі. Пасля вучні адправіліся на святкаванне Масленіцы. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах, павадзілі карагод і пачаставаліся блінамі з чаем.