Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Шосты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Дата: 28 февраля 2022 в 08:45, Обновлено 28 февраля 2022 в 14:04
1 423 просмотра

Класная гадзіна ў 5 «Д» класе

«Мова! Як сонца маё беларускае, ты свецішся словам кожным…»

Падчас класнага мерапрыемства вучні ў форме гульні пазнаёміліся з назвамі вопраткі, мэблі, посуду, страў. Гучалі вершы нашых славутых паэтаў, музычныя творы. За святочным сталом дзеці частаваліся стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Час прайшоў весела і пазнавальна.

Брэйн-рынг «Адкрываю, як свет, нанова беларускае роднае слова»

«Што ведаеш, насіць не цяжка», — кажуць беларусы. У справядівасці гэтай мудрай думкі пераканаліся вучні 5 «Б» і 5 «В» класаў, памераўшыся сіламі ў веданні беларускай мовы, вуснай народнай творчасці, твораў беларускіх класікаў. Дзеці праявілі свае веды, начытанасць, дапытлівасць, кемлівасць, узаемапавагу і пачуццё гумару. У напружаным спаборніцтве з невялікай перавагай у балах на першае месца выйшла каманда 5 «Б»класа. А перамаглі мудрасць, сяброўства і добразычлівасць.

26 лютага вучні 6 класаў адправіліся на экскурсію ў Музей Максіма Багдановіча.

Падчас тэатралізаванай экскурсіі наведвальнікі музея здзейснілі вандроўку ў мінулае – у той час, калі з 1892 па 1896 гг. сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.