Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 29 человек

Вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Дата: 20 мая 2020 в 09:57, Обновлено 20 мая 2020 в 12:19
Автор: Шумель Н. В.
1 024 просмотра

З мэтай павышэння цікавасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі з 23.04.2020 па 08.05.2020 у завочным фармаце прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” па тэме “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар”.

Па рашэнні журы з улікам узроўню дэкламатарскага майстэрства, глыбіні пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбару тэксту і артыстызму выканання ў кожнай з чатырох узроставых груп вызначаны пераможцы раённага этапу конкурсу, якімі сталі 39 вучняў з 20 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Сярод пераможцаў вучні нашай установы.

Ӏ-ӀV класы

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

Клас

Месца

Джулай Яўгеній 

ӀӀӀ

І

 V-VI класы

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

Клас

Месца

Журовіч Рэната, Буйко Аляксей 

V

ІІІ

VII-VIII класы

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

Клас

Месца

Раманава Лізавета 

VIII

ІІІ

Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў Карповіч Ірыну Міхайлаўну, Кечань Марыю Мечыславаўну , Шаціло Святлану Мікалаеўну!

Відэаматэрыялы выступлення дыпламанта І ступені Джулая Яўгенія ( настаўнік Карповіч Ірына Міхайлаўна) накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.