Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

8 лютага 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа

Дата: 8 февраля 2021 в 14:41
Автор: Шумель Н. В.
2 983 просмотра

8 лютага 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Нікалаевам і Растовам-на-Доне, быў сур’ёзна паранены ў правае плячо. У 1942 годзе скончыў курсы палітработнікаў і быў камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты. Пад Растовам ў другі раз быў паранены і камісаваны.

Пісаць вершы і апавяданні І. Мележ пачаў яшчэ вучнем. У 1939 годзе ў «Чырвонай змене» быў апублікаваны першы верш — «Радзіме».

У 1946 гoдзe выйшaў збopнiк «У зaвipyxy». У 1948 годзе была выдадзена кніга «Гарачы жнівень». З 1947 па 1953 гады ён працуе над раманам «Мінскі напрамак», прысвечаны аперацыі «Баграціён».

Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976).

І. П. Мележ – аўтар п’ес: «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), «Хто прыйшоў уночы» (1959).

Памёр Іван Паўлавіч Мележ 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.