Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Як у нашай школе гукалі вясну

Дата: 17 февраля 2021 в 08:33
Автор: Шумель Н. В.
2 965 просмотров

Як у нашай школе гукалі вясну

15 лютага ў рамках тыдня роднай мовы і літаратуры ў зале адкрытай этнаграфічнай экспазіцыі “Святло роднай хаты” адбылася цікавая падзея – старажытнае свята “Гуканне вясны”. Праводзілі яго для вучняў V-ых класаў маладыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Пракопчык Аляксандра Андрэеўна і Гузевіч Наталля Іванаўна. Падчас свята дзеці праспявалі народную песню-вяснянку “Жавароначкі, прыляціце!”, даведаліся пра традыцыі святкавання, атрымалі майстар-клас па вырабе птушак-сімвалаў з каляровай паперы. Кожны змог павесіць свайго жаваронка на дрэва, павязаць стужачку і загадаць запаветнае жаданне. Вучні вадзілі карагоды, прамаўляючы святочныя заклікі разам з настаўнікамі. Да дзяцей завітала сама Вясна з загадкамі пра птушак.

Цікавасць выклікала выстава жаваронкаў з паперы, тканіны, розных відаў цеста.

Зала свяцілася ад усмешак і вясёлай гамонкі дзяцей. Спадзяёмся, што арганізаваная настаўнікамі цудоўная магчымасць датыкнуцца да нацыянальных традыцый беларусаў, родных каранёў надоўга застанецца ў памяці школьнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.