Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Пазнавальна-займальны праект «За крокам крок да Беларусі»

Дата: 17 февраля 2021 в 08:42, Обновлено 17 февраля 2021 в 16:18
Автор: Шумель Н. В.
3 033 просмотра

Пазнавальна-займальны праект «За крокам крок да Беларусі» пазнаёміць вучняў V – XI класаў з нацыянальнымі сімваламі нашай краіны, таямніцамі лялькі-абярэга, сакрэтамі беларускай народнай кухні, скарбамі бабулінага куфэрка, выдатнымі архітэктурнымі помнікамі Беларусі, знакавымі святамі і абрадамі беларусаў – Калядамі і Масленіцай.

Знаёмячыся з матэрыяламі нашага віртуальнага праекта, чытачы адкрыюць шмат цікавага і займальнага ў мінулым і сучасным сваёй Радзімы, адчуюць сябе часткай вялікага і таленавітага народа з цікавай і гераічнай гісторыяй, самабытнымі звычаямі і традыцыямі.

Праект складаецца з сямі асобных раздзелаў, якія адпавядаюць розным узроставым катэгорыям, ярка ілюстраваны, змяшчаюць QR-коды і спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Вучні змогуць праверыць якасць засваення інфармацыі пры дапамозе віктарын і тэстаў.

Матэрыял будзе цікавы і карысны школьнікам ІІ і ІІІ ступені адукацыі для агульнага развіцця, падрыхтоўкі да алімпіяды і разнастайных інтэлектуальных конкурсаў, а таксама настаўнікам гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры.

Жадаем цікава і займальна правесці час, каб стаць бліжэй да роднай зямлі і яе народа.

Праект падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Урублеўская Э.У., Гузевіч Н.І., Гуцко Т.Ф., Кечань М.М., Кісель М.І., Пракопчык А.А., Трацяк Р.А., Чарток Т.В., Шаціло С.М. Тэхнічную частку выканала настаўнік інфарматыкі Кірыенка Л.А.

<font face="Tahoma, Geneva, sans-serif">Ссылка на проект «За крокам крок да Беларусі»</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.