Бутэнка Анастасія і Расіцан Іван прынялі ўдзел у літаратурным конкурсе “Беларускі салавей”, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі
Навучэнцы нашага класа Бутэнка Анастасія і Расіцан Іван прынялі ўдзел у рэспубліканскім літаратурным конкурсе "Беларускі салавей". Яны сталi самымi маленькімi ўдзельнікамi.
У Анастасіі атрымалася цікавае эсэ-разважанне па творы З. Бядулі "Бондар".
Эсэ Iвана размясцілі ў суполцы на facebook "Маладняк - першае літаратурнае аб'яднанне Беларусі", а таксама на старонцы ў інстаграм, дзе прадстаўляны фрагменты з твораў удзельнікаў.
Дзякуй Вам, паважаныя бацькі, за таленавітых вучняў! Жадаем поспехаў!
https://sch39grodno.schools.by/news/1800950