Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Предметная неделя 3 классов "Выпуск 4"

Дата: 18 февраля 2022 в 16:16, Обновлено 18 февраля 2022 в 16:28
1 661 просмотр

Сёння на працягу ўсяго дня ў трэціх класах гучала беларуская мова. Вучні гулялі ў перакладчыкаў, разгадвалі загадкі, крыжаванкі. Наведалі бібліятэку і пачыталі кнігі на беларускай мове.

У цыкле радыёперадач “Памятныя мясціны Гродзеншчыны” аб’ектам увагі была Лідчына. У нашай радыёперадачы далі інтэрв’ю вучні, якія восенню наведалі горад Ліду. Цікава было паслухаць пра працэс атрыманяння ільняной ніткі, які вучні ўбачылі ў краязнаўчым музеі “Спадчына”г.Ліды, пра экскурсію па прыгожым Лідскім замку, які лічыцца ўнікальным, таму што гэта першы каменны замак Вялікага княства Літоўскага.

Паспрабавалі свае сілы ў веданні роднай мовы на конкурсе “Пішу на роднай мове”. Прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік”

Цікава і займальна прайшла літаратурная гадзіна “У пошуках кніжных скарбаў”. Падрыхтавалі ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў і народных казак “Беларуская кніга чакае вас” А таксама паспрабавалі самі напісаць невялікія творы на беларускай мове. Прыемна адзначыць, што многія вучні з вялікім жаданнем і  творчасцю падышлі да падрыхтоўкі гэтага задання.

Мерапрыемствы, якія былі праведзены ў дзень беларускай мовы паказалі зацікаўленасць вучняў у вывучэнні прадмета, садзейнічалі павышэнню цікавасці да роднай мовы і літаратуры, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, развівалі творчыя здольнасці вучняў, выхоўвалі павагу да роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.