Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Першы дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Дата: 21 февраля 2022 в 18:31, Обновлено 22 февраля 2022 в 11:30
1 514 просмотров

Агітбрыгада “Гімн роднай мове”

У Міжнародны дзень роднай мовы вучні VІІ “А” класа выступілі перад вучнямі шостых і сёмых класаў школы з агітбрыгадай “Гімн роднай мове”. Члены агітбрыгады расказалі, чаму свята роднай мовы адзначаецца акурат 21 лютага, прачыталі на памяць вершы пра беларускую мову, зазначылі, што мова — частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага, служыць элементам аб’яднання людзей. Вучні заклікалі сваіх равеснікаў даражыць роднай мовай, шанаваць яе.

Гульня “Ці ведаеш ты Беларусь?”

У Дзень роднай мовы адбылася пазнавальная гульня “Ці ведаеш ты Беларусь?”, удзел у якой прынялі шасцікласнікі. У конкурсным змаганні пераможцамі аказаліся вучні VІ “Ж” класа. Яны больш дакладна ведаюць архітэктурныя помнікі Беларусі, славутых людзей нашай Айчыны, сімвалы Радзімы, літаратурныя творы і іншае пра нашу любімую Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.