Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Вынікі конкурсу інтэрактыўных плакатаў, буклетаў, прэзентацый, відэаролікаў "Мой родны край…”

Дата: 16 января 2019 в 12:25, Обновлено 16 января 2019 в 14:04
Автор: Качан С. В.
3 385 просмотров

Конкурс інтэрактыўных плакатаў, буклетаў, прэзентацый, відэаролікаў "Мой родны край…” праводзіўся дзяржаўнай ўстановай адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” з красавіка па снежань 2018 года.

Конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, быў арганізаваны з мэтай стварэння ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці па чатырох намінацыях: "Выдатныя мясціны нашага раёна”, "Гісторыя маёй малой радзімы”, "Культурная спадчына нашага краю”, "Славутыя землякі нашага краю”.На конкурс паступіла 98 заявак з 16 раёнаў вобласці: з іх па 16 работ у намінацыі "Выдатныя мясціны нашага раёна” і намінацыі "Гісторыя маёй малой радзімы”, 28 – у намінацыі "Культурная спадчына нашага краю”, 22 – у намінацыі "Славутыя землякі нашага краю”, 16 работ па зместу не адпавядаюць ні адной з указаных вышэй намінацый.

Матэрыялы, якія паступілі на конкурс, выкананы пры дапамозе розных праграм і прадстаўлены 45 відэаролікамі, 26 прэзентацыямі, 14 буклетамі, 13 інтэрактыўнымі плакатамі. Неабходна адзначыць, што 90 % работ размешчаны ў сетцы Інтэрнэт, што дае магчымасць свабоднага доступу да рэсурсаў.

Відэаролік "Славутыя землякі нашага краю" ДУА "Сярэдняя школа №39 г. Гродна” (аўтары: настаўнікі - Юранкова Наталля Юр’еўна, Жарліцына Таццяна Валянцінаўна, вучні 7 "Е" класа - Яравая Кацярына, Лаглал Карына, Сянкевіч Віталій) быў адзначаны дыпломам II ступені. Віншуем з перамогай! Жадаем далейшых поспехаў!

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="400" src="https://www.youtube.com/embed/hqIJJ2AdgEQ" width="700"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.