Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
У адпаведнасці з планам работы, з мэтаю развіцця інтарэсу вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, павышэння адукацыйнага ўзроўню па вучэбных прадметах, у перыяд з 18 па 23 лютага 2019 года быў праведзены Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У ім прынялі ўдзел вучні III-IX класаў.
18 лютага была адкрыта выстава малюнкаў “Мая Беларусь” (настаўнікі - Гуцко Т.Ф., Чарток Т.В.). 19 лютага для вучняў V класаў Байко Т.М. правяла гульню-падарожжа “Беларусь – мая Айчына”. 20 лютага вучні III, IV, V класаў мелі магчымасць стаць гледачамі прадстаўлення “Цар Ірад” школьнага лялечнага тэатра "Батлейка" (кіраўнік - Бітук А.Т.). У гэты ж дзень настаўнікі Урублеўская Э.У. і Шаціло С.М. арганізавалі і правялі сустрэчу для вучняў VII “Е” класа з паэтам, празаікам, членам Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Сямінскім Пятром Яраслававічам. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Чарток Т.В. для вучняў III, IV, V класаў правяла майстар-клас “Чароўная лялька ў карагодзе жыцця”. 21 лютага вучні III-VIIIкласаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе-гульні "Буслік-2019". 22 лютага Трацяк Р.А. разам з вучнямі V “В” і V “Г” класаў правяла лінгвістычны брэйн-рынг “Якая цудоўная родная мова!”.23 лютага Урублеўская Э.У. арганізавала для вучняў V класаў экскурсію па этнаграфічным кутку “Беларуская хатка”. Урачыстае закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося 23 лютага гала-канцэртам “Вобразная, родная, пявучая”, у падрыхтоўцы якога прынялі ўдзел усе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
Усе адзначаныя мерапрыемствы былі падрыхтаваны на высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні. Педагогі праявілі творчы падыход, прафесіяналізм і майстэрства ў арганізацыі пазакласнай работы з вучнямі. Прадметны тыдзень дазволіў выявіць станоўчы вопыт у пазакласнай рабоце настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.