21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Бітук А. Т. і Гуцко Т. Ф. падрыхтавалі цудоўнае свята “Мова – жыватворная крыніца натхнення”.
Гучалі вершы і песні на роднай мове. Да свята далучыліся прафесійныя спартсмены клуба Dartly, дуэт Вікторыі Дзевеевай і Аляксея Кузняцова. У час свята былі падведзены вынікі флаер-фэсту “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы …” Гледачы пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Ф. Скарыны, праглядзелі відэаролік “Смак мовы”.