Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
З 17 па 22 лютага ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Усе мерапрыемствы ў межах Тыдня былі падрыхтаваны на высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні. Педагогі праявілі творчы падыход, прафесіяналізм і майстэрства ў арганізацыі пазакласнай работы з вучнямі. Прадметны тыдзень дазваліў выявіць станоўчы вопыт у пазакласнай рабоце настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.