Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Другі дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Дата: 23 февраля 2022 в 09:00, Обновлено 28 февраля 2022 в 14:07
1 614 просмотров


Літаратурная імпрэза-сустрэча

«Загадкавая краіна Паэзія»

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры 22 лютага адбылася імпрэза-сустрэча з маладой паэткай, членам Гродзенскага аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі”, настаўніцай дадатковай адукацыі Смолка Вікторыяй Валер’еўнай.

Імпрэза праходзіла ў кабінеце-музеі “Літаратурны Гродна”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні V-ых і VII-ых класаў.

Спачатку сямікласнікі расказалі пра паэзію як загадкавую з’яву ў літаратуры, пра яе значэнне ў жыцці чалавека. Затым ў аўдыторыі з’явілася сама гаспадыня Паэзія ў лаўровым вянку, з крыламі натхнення і папрасіла вучняў падзяліцца сваімі першымі спробамі пяра. Свае вершы прачыталі Жук Валерыя (VII “Б”), Праневіч Мікіта (VII “Б”), Бандарэвіч Паліна (V “А”).

Далей слова ўзяла Смолка Вікторыя Валер’еўна і сваёй чароўнай мовай і вытанчаным паэтычным радком выклікала непадробную цікавасць і захапленне ва ўсіх прысутных.

Падчас імпрэзы вучні пазнаёміліся з творчасцю паэткі, яе праектам “Спакойной ночи, малыши” з Вікторыяй Смолкай”, ролікі якога змешчаны на сайце школы пад рубрыкай “Літаратурны Гродна”.

Сустрэча прайшла ў абставінах цеплыні, шчырасці і зацікаўленасці.



Віктарына-прэзентацыя “Сімвалы Беларусі”

Віктарына-прэзентацыя “Сімвалы Беларусі” прайшла 22 лютага для вучняў 7-х класаў.

Чым славіцца Беларусь у свеце? Якія асобы-сімвалы вам вядомы? Ці ёсць расліны-сімвалы і жывёлы-сімвалы? Ці ведаеце вы будынкі-сімвалы? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі сямікласнікі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.