Віншуем Яраслава!
На працягу некалькіх месяцаў усе верылі, што Яраслаў атрымае галоўны прыз на конкурсе " Жывая класіка". Сёння мы ганарымся, што ён вучыцца ў нашым класе.
На РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ Яраслаў быў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені. Першымі яго павіншавалі бацькі, настаўніца і ўсе ўдзельнікі конкурсу. Хутка "пасыпаліся" віншаванні ад адміністрацыі школы, родных, аднакласнікаў і іх бацькоў.
Яраслаў, мы верылі, што ў цябе ўсё атрымаецца!!!